Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Росіцы гучала малітва ў памяць ахвяраў таталітарных рэжымаў


Радыё Свабода Сёньня ў вёсцы Росіца на Дрысеншчыне ўшаноўвалі памяць ахвяраў Другой усясьветнай вайны. Тады, у лютым 1943 году, карнікі Латыскага легіёну спалілі жыўцом амаль усіх жыхароў Росіцы, а разам зь імі пакутніцкую сьмерць прынялі і ксяндзы-марыяне Антоні Ляшчэвіч ды Юры Кашыра.

У чэрвені 1999 году папа Ян Павал ІІ бэатыфікаваў гэтых сьвятароў, і ад той пары ў вёсцы, двойчы на год, адбываюцца памінальныя ўрачыстасьці. Ладзіць іх каталіцкая грамада, і сёньня, каб ушанаваць памяць Росіцкай трагедыі, сюды прыехалі вернікі з Барысаву, Оршы, Жодзіна, Глыбокага, Полацку ды іншых гарадоў.

Пачаліся ўрачыстасьці імшою ў мясцовым Траецкім касьцёле. Прыканцы набажэнства былі зачытаныя прывітальныя лісты высокіх дастойнікаў, у тым ліку і ліст генэрала Ордэну марыянаў Яна Рокаша з Рыму. Дарэчы, сёлета памяць ахвяраў Росіцкай трагедыі будзе ўшанаваная і ў некалькіх рымскіх парафіях.

Пасьля імшы адбыўся крыжовы ход да мэмарыялу, збудаванага на месцы трагедыі. Там была прачытаная задушная малітва ў памяць ахвяраў таталітарных рэжымаў. На ўрачыстасьцях у Росіцы гучала выключна беларуская мова.
XS
SM
MD
LG