Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бабруйску адбыўся першы перадвыбарчы мітынг А.Мілінкевіча


Радыё Свабода Першы перадвыбарчы мітынг адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча прайшоў у Бабруйску на плошчы Перамогі, на прыступках ля помніка вызваліцелям. Мясцовыя ўлады (у прыватнасьці, начальнік ідэялагічнай управы гарвыканкаму) і міліцыя перашкаджалі арганізатарам усталёўваць апаратуру і паспрабавалі забараніць выступ адзінага кандыдата, заявіўшы, што ён ня мае на правядзеньне мітынгу адпаведнага дазволу.

Аднак давераныя асобы кандыдата сказалі, што ў краіне ідзе агітацыйная кампанія і перадвыбарчы мітынг не патрабуе ўзгадненьня зь мясцовымі ўладамі.

У мітынгу ўзялі ўдзел каля 300 чалавек. Некалькі мясцовых актывістаў былі затрыманыя міліцыяй падчас распаўсюду інфармацыйных бюлетэняў – супрацоўнікі міліцыі зазначылі, што зьбіраюцца праверыць гэтыя друкаваныя матэрыялы што да легальнасьці іх выхаду.

У гэтыя хвіліны А.Мілінкевіч накіроўваецца на перадвыбарчыя сустрэчы ў Магілёў.
XS
SM
MD
LG