Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскае ТБ: у Беларусі "будзе кампанія аднаго кандыдата"


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Пра рэгістрацыю кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта Беларусі паведамляюць усе вядучыя польскія мэдыі. У камэнтарах да гэтай падзеі часьцей за ўсё сустракаецца меркаваньне аб тым, што перадвыбарчая кампанія наўрад ці будзе справядлівай.

Паведамленьні пра рэгістрацыю чатырох кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта Беларусі прысутнічаюць у галоўных выпусках навінаў усіх буйнейшых польскіх тэлеканалаў, пра гэта пішуць сёньня найвялікшыя газэты.

У першай праграме польскага грамадзкага тэлебачаньня ва ўступе да рэпартажу пра беларускія выбары вядучая вечаровага выпуску навінаў адзначыла, што гэта хутчэй за ўсё "будзе кампанія аднаго кандыдата".

"Апазыцыя перакананая, што выбары будуць сфальсыфікаваныя. Такое меркаваньне падзяляе і Захад. Амбасадар ЗША ў Беларусі Джордж Крол заявіў, што беларускія мэдыі амаль не інфармуюць грамадзкасьць пра канкурэнтаў Лукашэнкі, а калі такая інфармацыя і зьяўляецца, дык гэта інфармацыя нэгатыўнага характару", – піша ў сёньняшнім нумары газэта "Rzeczpospolita".

У сваю чаргу іншы польскі штодзёньнік "Gazeta Wyborcza" піша, што нягледзячы на тое, што кандыдат ад аб''яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч быў зарэгістраваны ў якасьці кандыдата на пасаду прэзыдэнта, гэта не дае гарантыі, што ягонае прозьвішча зьявіцца 19 сакавіка ў бюлетэнях для галасаваньня, бо паводле беларускага заканадаўства кандыдата можна выключыць з прэзыдэнцкай гонкі за парушэньні заканадаўства, а падставы, каб гэта зрабіць "можна знайсьці заўсёды", – адзначае "Wyborcza".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG