Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Саньнікаў: напярэдадні выбараў плянуюцца арышты актывістаў


Радыё Свабода Міжнародны каардынатар Хартыі-97 Андрэй Саньнікаў лічыць, што напярэдадні выбараў улады мяркуюць нэўтралізаваць найбольш актыўных дэмакратычных лідэраў.

У распаўсюджанай сёньня з гэтай нагоды заяве ён зазначыў, што “ёсьць даставерная інфармацыя пра тое, што ў дачыненьні шэрагу апазыцыянэраў плянуюцца прэвэнтыўныя арышты”. Паводле Саньнікава, у гэты сьпіс уваходзяць лідэры руху “Зубр” Яўген Афнагель, Алег Мяцеліца, Уладзімір Кобец, лідэры “Свабоднай Беларусі” Зьміцер Бародка і Зьміцер Бандарэнка, лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч, кіраўнікі шэрагу рэгіянальных штабоў Аляксандра Мілінкевіча.

“Плянуецца таксама ўзмацненьне рэжыму ізаляцыі лідэраў апазыцыі, якія знаходзяцца на “хіміі”. Гэтая частка пляну ўжо рэалізуецца – на днях Мікола Статкевіч быў пераведзены на больш жорсткі рэжым утрыманьня, Андрэя Клімава накіравалі адбываць пакараньне зь Менскай у Гомельскую вобласць”,– гаворыцца ў заяве Андрэя Саньнікава.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG