Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Грыб дачакаўся адказаў Л.Ярмошынай


Радыё Свабода 17 лютага Мечыслаў Грыб, кіраўнік ініцыятыўнай групы кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна, атрымаў адказы на свае лісты да старшыні Цэнтарвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай.

Спадар Грыб цікавіўся, чаму выбарчы штаб кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі выкарыстоўвае для сваёй працы будынкі на вуліцах Чырвонаармейскай і Карла Маркса, дзе адпаведна месьцяцца Дом афіцэраў і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Паводле Лідзіі Ярмошынай, гэтае пытаньне не ўваходзіць у кампэтэнцыю Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Таксама ЦВК не знаходзіць патрэбным рабіць скрыні для галасаваньня з празрыстых матэрыялаў.

Спадар Грыб так камэнтуе атрыманыя ім лісты з ЦВК:

(Грыб: ) "Звычайныя адпіскі, як і раней. Нічога не прымаецца, нічога не падтрымліваецца, ад усяго адмахваюцца, ад усяго адбіваюцца".
XS
SM
MD
LG