Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саньнікаў: "Рэжым перайшоў да тэрарыстычных мэтадаў"


Радыё Свабода Міжнародны каардынатар Хартыі–97 Андрэй Саньнікаў лічыць, што напярэдадні выбараў ўлады плянуюць правесьці прэвэнтыўныя арышты шэрагу апазыцыянэраў.

"Яны ставяць перад сабою мэту нэўтралізаваць найбольш актыўных дэмакратычных лідэраў. Спэцслужбы маюць сьпіс людзей, якія падлягаюць ізаляцыі паводле любых надуманых прычынаў. Ад прававога самавольства рэжым перайшоў да тэрарыстычных мэтадаў захопліваючы людзей ў якасьці закладнікаў, патрабуючы ў замен за вызваленьне адмовіцца ад грамадзянскай пазыцыі", сказаў Андрэй Саньнікаў. Ён, у прыватнасьці, згадаў Аўгена Афнагеля, Алега Мяцеліцу, Уладзіміра Кобеца, Дзьмітрыя Бародку ды іншых.

“Як бы не намагаліся ўлады апраўдаць злачынныя загады, фальшывыя сьведчаньні ў судах і судовыя фарсы, усе вінаватыя ў гэтым непазьбежна будуць прыцягнутыя да адказнасьці”, заявіў праваабаронца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG