Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каманда Казуліна штурмавала Нацыянальны прэс-цэнтар


Уладзімер Глод, Менск Прэсавая канфэрэнцыя Аляксандра Казуліна, якая павінна была праходзіць у Нацыянальным прэс-цэнтры, пачалася са спазьненьнем і праходзіць у фае гэтага будынку. Паводле Казуліна, учора кіраўніцтва прэс-цэнтра дало дазвол на правядзеньне прэс-канфэрэнцыі, а сёньня без тлумачэньня прычын адмовіла.

Як паведамляе карэспандэнт Свабоды, Казулін са сваім суправаджэньнем фактычна штурмам увайшлі на першы паверх будынку. Пры гэтым даверанай асобе кандыдата ў дэпутаты Алегу Волчаку ахова пырскнула ў твар “чаромхай”.

У гэтыя хвіліны ў фае праходзіць імправізаваная прэс-канфэрэнцыя Казуліна, побач міліцыя і ахова вядуць разьбіральніцтва з Волчакам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG