Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У астравецкага зборшчыка подпісаў за Мілінкевіча ўзялі падпіску пра нявыезд


Радыё Свабода Івана Крука абвінавачваюць у супраціве работнікам міліцыі па артыкуле 364 Крымінальнага кодэксу. У пастанове сьледчага пракуратуры Аляксандра Баркоўскага гаворыцца, што падчас канфіскацыі кампутара ў кватэры Івана Крука ён наўмысна сарваў пагон у аднаго зь міліцыянтаў, а таксама адштурхоўваў яго.

Сёньня Іван Крук быў на допыце, але паказаньні даваць адмовіўся. Ён таксама не захацеў скарыстацца з паслугаў дзяжурнага адваката. Сьледчы Аляксандар Баркоўскі ўзяў зь яго падпіску пра нявыезд.

Ператрус у кватэры Івана Крука, зборшчыка подпісаў за Аляксандра Мілінкевіча, адбыўся ў сувязі з тым, што міліцыя падазрае ягонага сына, які вучыцца ў 10-й клясе, у крадзяжы грошай у пэнсіянэркі. Ніякіх улікаў супраць сына Івана Крука міліцыянты ў кватэры не знайшлі, але іх зацікавіў кампутар, пятнаццаць бюлетэняў Кангрэсу дэмакратычных сілаў, некалькі экзэмпляраў мясцовага бюлетэню “Інфарматар”. Забраць кампутар Іван Крук міліцыянтам не дазволіў: скінуў яго са стала на падлогу і разьбіў.
XS
SM
MD
LG