Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трэці раз за тыдзень затрымалі наваполацкага сябра Партыі БНФ


Радыё Свабода Сёньня ў Наваполацку чарговы раз быў затрыманы сябар Партыі БНФ Аляксей Трубкін. Гэтым разам нагодай для затрыманьня стала тое, што грамадзкі актывіст фатаграфаваў графіці на адным з гарадзкіх будынкаў.

Пасьля таго, як спадар Трубкін зрабіў здымак, да яго падышлі два міліцыянты і прапанавалі праехаць у пастарунак для высьвятленьня асобы. Аляксей Трубкін паказаў свой пашпарт, аднак усё адно яго ўзялі пад рукі й пасадзілі ў міліцэйскую машыну. У дзяжурнай частцы затрыманы заявіў, што нічога не парушаў, папросту фатаграфаваў будынкі на вуліцы Калініна, і яго адпусьцілі без складаньня пратаколу.

Гэта ўжо трэцяе затрыманьне Аляксея Трубкіна за тыдзень: 13 і 14 лютага на яго склалі пратаколы з абвінавачаньнем у распаўсюдзе друкаваных матэрыялаў без выходных зьвестак.
XS
SM
MD
LG