Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Астравецкая міліцыя папярэдзіла кіраўніка ініцыятыўнай групы Мілінкевіча


Радыё Свабода Кіраўніцтва Астравецкага райаддзелу міліцыі правяло сёньня прафіляктычную гутарку з выдаўцом і рэдактарам бюлетэню “Інфарматар”.

Міліцыянты адразу папярэдзілі, што ніякіх юрыдычных прэтэнзіяў ня маюць і заявілі, што ня хочуць іх мець і надалей — інакш абяцалі вялікія праблемы. Маўляў, і выклікалі дзеля таго, каб папярэдзіць. Міліцыю таксама цікавіла, дзе і за якія сродкі Андрэй Шадура друкуе свой бюлетэнь.

Бюлетэнь “Інфарматар” выходзіць накладам 299 асобнікаў. Выйшла шэсьць нумароў, цяпер рыхтуецца сёмы. Андрэй Шадура зьяўляецца кіраўніком ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча ў Астравецкім раёне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG