Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандра Мілінкевіча зарэгістравалі кандыдатам у прэзыдэнты


Радыё Свабода Пасьля рэгістрацыі заплянаваная сустрэча Мілінкевіча з выбаршчыкамі на Кастрычніцкай плошчы. На месцы падзеі – карэспандэнт Свабоды.

(Карэспандэнт: ) “Перад Палацам Рэспублікі цяпер сабралася каля 200 чалавек, гэта ў асноўным актывісты выбарчых штабоў Мілінкевіча і Казуліна, а таксама выбаршчыкі, якія падтрымліваюць дэмакратычных кандыдатаў. Многія прыехалі з рэгіёнаў. На пляцы можна ўбачыць плякаты “Жодзіна за Мілінкевіча!”, “Мілінкевіч – Рэчыца з табой!”, транспаранты з надпісамі “Гарадок”, “Віцебск”, “Карэлічы”, “Орша” ды іншыя. Многія прыйшлі з кветкамі, каб павіншаваць кандыдата. Шмат супрацоўнікаў прэзыдэнцкай службы бясьпекі, якія не падпускаюць людзей на ганак Палаца Рэспублікі.”

Як паведамілі нашаму карэспандэнту сябры ініцыятыўнай групы Мілінкевіча, з-за перашкодаў уладаў не змаглі прыехаць многія актывісты выбарчага штабу з Магілеву, Гомеля, Драгічына, Іванава, Віцебска, Сьветлагорску і г.д.
XS
SM
MD
LG