Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мастах міліцыянты дапытваюць грамадзкіх актывістаў


Радыё Свабода, Гародня Сёньня ў Мастах выклікалі ў міліцыю пяцёх маладых грамадзкіх актывістаў, усе яны раней удзельнічалі ў назіраньні на парляманцкіх і мясцовых выбарах. У позвах было напісана, што іх выклікаюць у якасьці сьведак, але не было ўказана па якой справе.

Першым дапыталі Зьміцера Кухлея, у якога днямі міліцыянты дома зрабілі ператрус і забралі кампутар. Мііліцыянт спытаў яго — ці мае ён машыну і патлумачыў, што яны шукаюць чалавека, які зьбіў пешахода увосень 2004 году. Паводле дэпутата Мастоўскага райсавету Алеся Зарэмбюка, гэтыя дзеяньні міліцыі можна расцаніць як запалохваньне грамадзкіх актывістаў гораду.
XS
SM
MD
LG