Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя салідарнасьці ў Вашынгтоне працягваецца


Радыё Свабода У сталіцы Злучаных Штатаў Амэрыкі Вашынгтоне, ля беларускай амбасады, адбываецца акцыя салідарнасьці з беларускай дэмакратыяй. Яе арганізавалі актывісты новаўтворанай арганізацыі “Погляд”, якая аб’ядноўвае студэнтаў з розных краінаў сьвету – у тым ліку і зь Беларусі.

На тэлефоннай сувязі ў Вашынгтоне Ірына Віданава:

(Віданава: ) "Мы па-ранейшаму стаім, цяпер ужо на двух баках вуліцы: на баку амбасады і насупраць амбасады. Зараз, напэўна, нас каля 20 чалавек. У 11 гадзін падыходзіў кангрэсмэн Маккатэр, які прадстаўляе Мічыган, вельмі добра выступіў у падтрымку свабоды ў Беларусі. Таксама былі прадстаўнікі Голасу Амэрыкі, Радыё Свабода, радыё MPR – гэта грамадзкае радыё, адно з найбольш папулярных у ЗША, а таксама з газэты "Лондан Таймс".

Сярод нас – амэрыканцы, беларусы, мы трымаем шмат сьцягоў, знак "Прасыгналь за свабодную Беларусь!", і вельмі шмат людзей сыгналіць. У нас плякат з партрэтам Касьцюшкі і надпісам "За вольную Беларусь", расьцяжкі з партрэтамі ўсіх палітзьняволеных і тых, хто зьнік у Беларусі. Ёсьць знакі, якія кажуць "Спыніце апошнюю дыктатуру ў Эўропе", "Спыніце палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG