Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя салідарнасьці ў Кіеве: сьцягі, сьвечкі, партрэты зьніклых


Радыё Свабода, Кіеў Сёньня ўвечары ў Кіеве на вуліцы Кацюбіньскага, ля беларускай амбасады, адбылася акцыя салідарнасьці з беларускай дэмакратычнай апазыцыяй.

(Карэспандэнт: ) "Удзельнікі акцыі каля беларускай амбасады трымаюць бел-чырвона-белыя сьцягі і дзяржаўныя ўкраінскія, трымаюць таксама запаленыя сьвечкі і лёзунгі падтрымкі беларускіх палітвязьняў. Традыцыйна на такіх акцыях раздаюць улёткі з партрэтамі зьніклых і палітзьняволеных.

Акцыя праходзіць спакойна, мінакоў ня вельмі шмат, у гэты час гэта даволі ціхая дыпляматычная вуліца, некалькі ўдзельнікаў стаяць каля беларускай амбасады і выказваюць салідарнасьць зь беларускай апазыцыяй".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG