Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя салідарнасьці адбываецца ў 10 гарадох Польшчы


Аляксей Дзікавіцкі, Беласток Як адбываецца акцыя салідарнасьці беларусаў у Польшчы і гарадох Эўропы? Зь Беластоку перадае наш карэспандэнт.

(Дзікавіцкі: ) "Я знаходжуся цяпер у Беластоку, каля гарадзкой ратушы. Тут ужо сабраліся каля сотні пераважна маладых людзей зь бел-чырвона белымі беларускімі і бела-чырвонымі польскімі сьцягамі. Чуваць беларускую музыку. Арганізатары з моладзевых фракцыяў польскіх палітычных партыяў маюць намер скандаваць лёзунгі ў падтрымку беларускіх дэмакратычных сілаў. Сярод мінакоў распаўсюджваюцца ўлёткі з інфармацыяй напярэдадні выбараў.

У гэтыя хвіліны акцыя салідарнасьці пачынаецца і ў Варшаве. Там некалькі соцень чалавек сабраліся на Замкавым пляцы ў самым цэнтры гораду. Яны маюць намер прайсьці па цэнтральных вуліцах польскай сталіцы, а на адным з будынкаў павесіць вялізны 4-хмэтровы бел-чырвона-белы сьцяг.

Акцыя салідарнасьці, паводле папярэдніх дадзеных, адбываецца сёньня ў 10 гарадах Польшчы. Што да іншых краінаў Эўропы, дык традыцыйна пікеты адбываюцца ў Швэцыі і Бэльгіі. Гэтым разам далучылася таксама да эўрапейскіх краінаў і сталіца Чэхіі Прага – там пікет пачнецца прыкладна праз гадзіну. Арганізатары ўсіх гэтых акцыяў кажуць, што сёньняшні дзень – апошняя рэпэтыцыя перад сакавіком. Напярэдадні выбараў у Беларусі акцыі салідарнасьці будуць самымі масавымі".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG