Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На пікеце ля беларускай амбасады ў Вашынгтоне выступіў кангрэсмэн (фота)


Ірына Віданава, Вашынгтон У сталіцы Злучаных Штатаў Амэрыкі Вашынгтоне, ля беларускай амбасады, адбылася акцыя салідарнасьці з беларускай дэмакратыяй. Яе арганізавалі актывісты новаўтворанай арганізацыі “Погляд”, якая аб’ядноўвае студэнтаў з розных краінаў сьвету – у тым ліку і зь Беларусі.

(Віданава: ) “Каля 30-ці чалавек сабралася ля беларускай амбасады, якая знаходзіцца ў цэнтры Вашынгтону. Мы стаім на процілеглым баку вуліцы, бо такія патрабаваньні мэрыі: зьлева ад нас амбасада Нігерыі, справа яшчэ некалькі амбасадаў. Мы трымаем партрэты зьніклых зь іхнымі імёнамі, трымаем плякаты з надпісамі: "Прасыгналь за дэмакратычную Беларусь!", "Спыніце апошнюю дыктатуру ў Беларусі!", а таксама партрэт Тацьцяны Хомы з заклікам спыніць рэпрэсіі супраць студэнтаў.

Сёньня вельмі цёплы сонечны дзень, спрыяльны для дэманстрацыі. Да нас падыходзіў кангрэсмэн Маккатэр, які выступіў перад намі ў падтрымку дэмакратычнага руху ў Беларусі, са словамі салідарнасьці з тымі, хто цяпер знаходзіцца ў зьняволеньні за палітычныя погляды.

Тут прысутнічаюць прадстаўнікі беларускай дыяспары, амэрыканскія студэнты, прадстаўнікі балтыйскай дыяспары, розных міжнародных арганізацыяў – даволі шмат людзей, урачысты настрой.

Амбасада зачыненая: як і ў папярэднія разы, яны зачынілі дзьверы, зашморгнулі фіранкі на вокнах у той момант, калі мы пачалі пікет а 10-й раніцы. Мы будзем тут знаходзіцца да 16:00, і практыка мінулых разоў паказвае, што ўвесь гэты час ніхто з супрацоўнікаў амбасады не заходзіць і не выходзіць зь яе."







На здымках: удзельнікі акцыі ў Вашынгтоне
XS
SM
MD
LG