Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя салідарнасьці ў Менску: 19:00


Радыё Свабода Сёньня ў Беларусі і па-за яе межамі адбываецца акцыя салідарнасьці зь сем''ямі зьніклых і палітычнымі вязьнямі. Акцыя адбываецца ў 16-ы дзень кожнага месяца – менавіта 16 верасьня 1999 году былі выкрадзеныя Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі. Арганізатары традыцыйна заклікаюць у гэты дзень а 20-й гадзіне запаліць сьвечкі ў вокнах сваіх кватэраў і дамоў.

Сёньня а 18 гадзіне ў межах акцыі салідарнасьці некалькі дзесяткаў сяброў моладзевых арганізацыяў сабраліся на Кастрычніцкай плошчы з партрэтамі зьніклых, палітвязьняў і сваіх паплечнікаў, якія знаходзяцца ў сьледчым ізалятары. На плошчы знаходзіцца карэспандэнтка Свабоды.

(Карэспандэнтка: ) «Акцыя толькі пачынаецца: я бачу, што некалькі дзесяткаў маладых людзей прыйшлі на плошчу і запалілі сьвечкі. Але людзі ўсё падыходзяць і падыходзяць. Тут, ля Палацу рэспублікі вялізны каток, і міліцыянты, якіх сабрана вельмі шмат, пакуль нічога не прадпрымаюць. Тут ужо чатыры АМАПаўскіх аўтобусы, і, выглядае, не абыйдзецца без затрыманьняў. Маладыя людзі ўсё падыходзяць, яны нясуць з сабой джынсавыя стужкі, і цяпер пачалі будаваць людзкі ланцуг».

* * * 19:00

(Карэспандэнтка: ) "На плошчы сабралася больш за 3 сотні чалавек. Сярод удзельнікаў акцыі былі ня толькі прадстаўнікі моладзевых арганізацый, але і людзі з розных палітычных партыяў, а таксама людзі нават сталага ўзросту. Нягледзячы на такі моцвы мароз, людзі стаялі, запаліўшы сьвечкі, трымалі джынсавыя стужкі.

Некалькі дзясяткаў супрацоўнікаў спэцназу і міліцыі пачалі выціскаць людзей з плошчы. За ланцугом знаходзіўся вялізны каток. Шмат людзей падалі на лёд, міліцыянты таксама.

Зараз у ГОМе – гэта гарадзкі аддзел міліцыі на вуліцы Карла Маркса –знаходзіцца каля дваццаці затрыманых удзельнікаў "ланцугу". Яшчэ частка людзей знаходзіцца ў Цэнтральным РАУС. Людзей, якія пайшлі даведацца пра лёс сваіх сяброў, таксама цяпер затрымліваюць. Супрацоўнікі міліцыі пабудавалі такі ланцуг каля ГУМу, і зараз ніхто ня можа туды трапіць".
XS
SM
MD
LG