Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Адміністрацыя магілёўскага “Гарбара” плянуе зрабіць яго цалкам дзяржаўным


Радыё Свабода Адміністрацыя магілёўскага адкрытага акцыянэрнага таварыства “Гарбар” зьвярнулася да сваіх былых працаўнікоў з прапановай перадаць акцыі прадпрыемства бясплатна дзяржаве. Пэнсіянэры ж патрабуюць, каб дзяржава выкупіла іхныя акцыі.

Каб набыць статус дзяржаўнага, прадпрыемства мусіць павялічыць долю дзяржавы і атрымаць яшчэ 14% акцыяў. Былыя і цяперашнія працаўнікі прадпрыемства распавядаюць, што набывалі акцыі ў 1990-я гады за ўласныя чэкі “Жыльлё” і “Маёмасьць”, калі пачалася прыватызацыя гарбарнага заводу.

У лютым 2003 году адкрытае акцыянэрнае таварыства “Гарбар” прызналі банкрутам. Два папярэднія антыкрызісныя кіраўнікі не змаглі пераадолець эканамічнага крызісу. Паводле новага кіраўніка Аляксандра Меляшкова, ліквідаваць запазычанасьці і аздаравіць прадпрыемства можна празь бясплатную перадачу акцыяў дзяржаве.

Аляксандар Меляшкоў ня бачыць іншага выйсьця з-за мараторыю на пакупку і продаж набытых за чэкі “Маёмасьць” акцыяў. Прадстаўнікі адміністрацыі сьцьвярджаюць, што працуюць з кожным акцыянэрам індывідуальна і кажуць, што некаторыя падтрымалі такі крок — але гэта былі залежныя ад працадаўцы рабочыя. Тым часам дзьве траціны акцыяў належаць пэнсіянэрам.

Пэнсіянэры кажуць, што аддалі чэкі падчас так званай прыватызацыі, атрымалі акцыі, ім абяцалі дывідэнды. Першы год ім прыносілі прэміі на Дзень пажылога чалавека і падарункі на Новы год. Але потым усё зьмянілася. Паводле пэнсіянэркі Жанны Тальжынскай, іх падманулі:

(Тальжынская: ) “Мы ня толькі не атрымліваем дывідэндаў, але забытыя цалкам. І цяпер яны хочуць, каб мы падарылі ім чэкі “Маёмасьць” — то бок, адмовіліся ад іх. А навошта я буду дарыць тое, што мне павінна дзяржава?”

Многія былыя працаўнікі гарбарнага заводу маюць намер адстойваць свае правы.
XS
SM
MD
LG