Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падстава нерэгістрацыі подпісаў у Слоніме: "даты ня так прастаўленыя"


Радыё Свабода Кіраўнік ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча ў Слоніме Іван Шэга атрымаў адказ зь мясцовай выбарчай камісіі. Спадар Шэга, як дэпутат раённага савету, зрабіў запыт — папрасіў, каб яму паказалі аркушы з подпісамі за Мілінкевіча, якія прызналі несапраўднымі.

У адказе гаворыцца, што копіі пратаколу наконт прызнаньня подпісаў несапраўднымі ёсьць у абласной і ў Цэнтральнай выбарчай камісіях, і паглядзець іх можна — калі штаб Мілінкевіча зробіць такі запыт. Аднак подпісаў для рэгістрацыі Аляксандра Мілінкевіча хапае, таму, параіўшыся з калегамі, Іван Шэга вырашыў, што зьвяртацца ў Цэнтравыбаркам няма вялікай патрэбы і сэнсу.

Яму далі магчымасьць паглядзець пратакол наконт прызнаньня подпісаў несапраўднымі. Падставай для гэтага сталі артаграфічныя памылкі і тое, што дату побач з подпісам ставілі нібыта ня самі грамадзяне, а тыя, хто зьбіраў подпісы. Але Іван Шэга гаворыць, што быў строгі інструктаж: дату павінен ставіць абавязкова той, хто падпісваўся за Мілінкевіча.

(Шэга: ) “Калі ў мяне яшчэ нейкі сумнеў спачатку быў: можа, мы напраўду штосьці наблыталі, але калі я ўбачыў, што асноўная частка нашых памылак нібыта якраз у тым, што даты ня так прастаўленыя, тут мне стала зразумела, што тыя, хто рабіў праверку, стараліся падцягнуць колькасьць подпісаў да патрэбнай ім лічбы 15% і фактычна ўсё сфабрыкаваць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG