Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра што б Вы хацелі спытаць у кандыдатаў на прэзыдэнта?


Радыё Свабода 17 лютага адбудзецца рэгістрацыя кандыдатаў на ўдзел у выбарах прэзыдэнта краіны. Змагаюцца за найвышэйшую дзяржаўную пасаду чатыры палітыкі: Сяргей Гайдукевіч, Аляксандар Казулін, Аляксандар Лукашэнка і Аляксандар Мілінкевіч. Якія пытаньні кандыдатам хацелі б задаць іхныя будучыя выбарцы?

Карэспандэнтка: ) “Якое пытаньне Вы задалі б кандыдатам у прэзыдэнты?”

(Спадар: ) “Якою ён бачыць Беларусь празь дзесяць-дваццаць гадоў? Якой краінай яна павінна быць, зь якімі людзьмі? Вось гэтае пытаньне задаў бы”.

(Юначка: ) “Якія іхныя пляны і якія магчымасьці іх рэалізацыі? Гэта значыць — якія доказы могуць прапанаваць кандыдаты?”

(Спадар: ) “У мяне такое спэцыфічнае пытаньне: калі будзем жыць лепей усё ж такі? Ці неяк прыгажэй?”

(Юнак: ) “Калі пабудуюць добры сноў-парк у Сілічах?”

(Спадар: ) “Кожнаму задаў бы сваё пытаньне: калі нашы дзеці пачнуць жыць лепш?”

(Юнак: ) “Ці будуць істотныя зьмены ва ўнутраным стане краіны і ці будзе пераход да рынку ў будучыні? Таксама хацеў бы спытацца, ці будзе нешта рабіцца, каб палепшылася сыстэма сацыяльнага забесьпячэньня, каб пачалася рэформа адміністрацыйнай сыстэмы выканкамаў, райвыканкамаў і гэтак далей. І ці будзе неяк палепшаны стан сельскай гаспадаркі, бо цяпер яна знаходзіцца ў крытычным стане”.

(Карэспандэнтка: ) “Якое пытаньне Вы задалі б кандыдатам у прэзыдэнты, што хацелі б спытаць?”

(Спадар: ) “Ну, што я магу ў іх спытаць: зь якім багажом яны ідуць на выбары, ці ёсьць у іх добрыя намеры для народу, ці ёсьць у іх гэта? Ці яны проста так ідуць, каб дабрацца да ўлады і пасьля свае справы вырашаць?”

(Спадарыня: ) “Вось я хацела б, мая такая просьба, каб пазакрывалі кампутарныя клюбы для дзяцей. Бо гэта разлад нашай культуры”.

(Юнак: ) “Хацелася б, каб больш замежных прадстаўнікоў да нас прыяжджала – гасьцей, дзеячаў культуры, мастацтва, незалежных арганізацыяў – для разьвіцьця партнэрскіх адносінаў з замежнымі дзяржавамі. І хацелася б запытацца — калі гэта адбудзецца?”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG