Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Інтэлігенцыя ў Расеі стварае камітэт за дэмакратычныя выбары ў Беларусі</B>


Радыё Свабода Ала Гербер, прэзыдэнт расейскага фонду “Халакост”, пад час сёньняшняй сустрэчы прадстаўнікоў расейскай грамадзкасьці з кандыдатам ад аб’яднанай беларускай апазыцыі Аляксандрам Мілінкевічам і сябрамі ягонай каманды прапанавала стварыць Грамадзкі камітэт дзеячаў расейскай культуры на падтрымку дэмакратычных выбараў у Беларусі.

Ініцыятыву спадарыні Гербер пазытыўна ўспрынялі пісьменьніца Марыэта Чудакова, старшыня Маскоўскай Хэльсынскай групы Людміла Аляксеева, дырэктар музэю Ўладзіміра Высоцкага Мікіта Высоцкі ды іншыя дзеячы, якія пагадзіліся ўвайсьці ў аргкамітэт.

Спадарыня Гербер паведаміла “Свабодзе”, што гэты камітэт гатовы аказваць беларускай дэмакратыі інфармацыйную падтрымку, выступаць са зваротамі вядомых людзей у СМІ, але ня толькі.

(Гербер: ) “Галоўнае ж – стварыць групы людзей, якія маглі б выяжджаць на выбары і дамагацца таго, каб прысутнічаць на іх”.

Спадарыня Гербер не выключае, што камітэт будзе дзейнічаць на падтрымку беларускай дэмакратыі і пасьля выбараў.
XS
SM
MD
LG