Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Яны ведаюць аднаго толькі беларускага пісьменніка — белагвардзейца, контррэвалюцыянера Францішка Аляхновіча”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага -- 16 лютага

“ЛіМ”, 1936 год. Выступ польскага літаратара Бруна Ясенскага на ІІІ пленуме праўленьня Саюзу савецкіх пісьменьнікаў у Менску:

“Пра існаванне на беларускай мове найбагацейшай советскай літаратуры польскія літаратары адмысля нічога не ведаюць. Яны ведаюць аднаго толькі беларускага пісьменніка — белагвардзейца, контррэвалюцыянера Францішка Аляхновіча, убогая творчасць якога служыць для іх доказам немагчымасці ўзнікнення сур’ёзнай беларускай літаратуры. Праўда, ёсць адзін твор пана Аляхновіча, які “Літаратурныя ведамасці” мяркуюць выдаць масавым тыражом. Аднак сам загаловак гэтага твору “У кіпцюрох у ДПУ” выразна гаворыць пра тое, што ў дадзеным выпадку рашаючымі тут былі далёка не літаратурныя меркаванні”.

“Чырвоная змена”, 1956 год. Выступ Мікіты Хрушчова на ХХ зьезьдзе КПСС:

“Асаблівыя надзеі імперыялісты ўскладалі на свайго мацёрага агента Берыя, які вераломна пралез на кіраўнічыя пасады ў партыі і дзяржаве. Цэнтральны Камітэт рашуча спыніў злачынную змоўніцкую дзейнасць гэтага небяспечнага ворага і яго супольнікаў… Разгром агіднай банды здраднікаў садзейнічаў далейшаму ўмацаванню партыі і паспяховаму вырашэнню задач, якія стаяць перад нашай краінай”.

“Имя”, 1996 год:

“Мастак Міхал Анемпадыстаў, больш вядомы ў рок-н-рольным асяродку як аўтар тэкстаў песень для гуртоў “Новае неба”, “Бонда”, “Мроя”, напісаў цыкль вершаў, аб’яднаных агульнай назвай “Народны альбом: міжваенны пэрыяд”, пасьля чаго зьвярнуўся з просьбай да музыкаў гораду напісаць да іх музыку і наладзіць канцэрт-прэзэнтацыю гэтага альбому. Ужо зроблена больш як палова песень з “Народнага альбому”. Згоду на ўдзел у акцыі далі групы “Новае неба”, “НРМ”, “Крама”, “Палац” і Вераніка Круглова”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG