Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Беларусі і па-за яе межамі пройдзе акцыя салідарнасьці


Радыё Свабода Ініцыятыва праводзіць Дні салідарнасьці ўзьнікла пасьля таго, як 16 верасьня 2005 г. міліцыя разагнала акцыю памяці зьніклых. У гэты дзень арганізатары заклікаюць запаліць у вокнах сьвячу Свабоды. Увечары сябры моладзевых арганізацый зьбяруцца ў Менску на Кастрычніцкай плошчы.

Сёньня а 18 гадзіне ў межах акцыі салідарнасьці некалькі дзесяткаў сяброў моладзевых арганізацыяў зьбяруцца на Кастрычніцкай плошчы з партрэтамі зьніклых, палітвязьняў і сваіх паплечнікаў, якія знаходзяцца ў сьледчым ізалятары. Моладзь абрала джынсавы колер колерам пераменаў. Маладыя людзі будуць раздаваць мінакам джынсавыя стужкі.

Сёньня акцыя Салідарнасьці пройдзе пяты раз.
XS
SM
MD
LG