Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Народная воля” захоўвае ранейшы кошт падпіскі


Радыё Свабода Агляд незалежнай прэсы за 16 лютага

“Народная воля” паведамляе сёньня, што кошт папярэдняй аплаты ў сакавіку застаецца ранейшы – 7.000 рублёў для індывідуальных чытачоў і 15.000 для прадпрыемстваў. Газэта друкуе блянкі грашовых пераводаў, а таксама дае парады як іх запаўняць.

Пра што піша ў чарговых нумарах “Народная воля”? Шмат увагі надаецца Аляксандру Мілінкевічу. Імя яшчэ аднаго кандыдата на пасаду прэзыдэнта ўзгадваецца ў артыкуле “Ці можна верыць Гайдукевічу?” Газэта выказвае сумневы наконт праўдзівасьці ягонай дэклярацыі, пададзенай у Цэнтарвыбаркам.

Чаму Аляксандар Лукашэнка губляе тактоўнасьць, калі гаворыць пра сваіх палітычных супернікаў ? Адказы – у артыкуле доктара філязофіі Вячаслава Оргіша.

У рубрыцы “Эксклюзіў” “Народная воля” друкуе інтэрвію са старшынём Камітэту дзяржкантролю Анатолем Тозікам. У прыватнасьці, чыноўнік адказвае на пытаньні аб сваіх грашовых прыбытках і маёмасьці.

Напярэдадні ўжо хуткіх прэзыдэнцкіх выбараў рэдакцыя “Брестского курьера” зьвяртае ўвагу чытачоў на выбары 2004 году. Чаму? Гаворыць Зьміцер Паталятаў.

(Паталятаў: ) “Гэта гістарычна-сацыялягічны матэрыял. Яго назва: “Шлях да ўлады. Беларускі варыянт. Хроніка вэртыкальнага ўзьлёту 1994 году. Упершыню ў нашым рэгіёне ў 1994 годзе праводзіліся сацыялягічныя апытаньні. Яны адлюстроўвалі сытуацыю, паводле якой да ўлады прыходзіў Лукашэнка, што гэтаму спрыяла. Вельмі цікавы матэрыял на берасьцейскай глебе. Паралелі павінен правесьці сам чытач. Я спадзяюся, што мы атрымаем шмат адказаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG