Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы хочуць стварыць у Беларусі авіябазу (абноўлены)


Алег Грузьдзіловіч, Менск Паводле расейскіх інфармацыйных крыніцаў, у Беларусі плянуецца стварыць расейскую авіябазу. “У нас сур’ёзныя намеры мець ў дзяжурным варыянце авіябазу ў Беларусі “, – заявіў 15 лютага галоўнакамандуючы Ваенна-паветранымі сіламі Расеі генэрал Уладзімер Міхайлаў.

На сёньняшні дзень Расея мае свае авіяцыйныя базы ў Армэніі, Кіргізіі і Таджыкістане. Нагадаем, саюзьніца Расеі Армэнія дагэтуль знаходзіцца ў стане вайсковага канфлікту з Азэрбайджанам за Нагорны Карабах. Знаходжаньне сваёй вайсковай авіяцыі ў Кіргізіі і Таджыкістане расейцы тлумачаць набліжанасьцю гэтых рэгіёнаў да канфліктаў у Аўганістане і Іраку.

У Беларусі расейскія войскі ўжо маюць два аб’екты, фактычна, прыроўненыя да вайсковых базаў. Гэта радыёлакацыйныя станцыі сачэньня за паветранымі і падводнымі аб’ектамі пад Ганцавічамі і Вілейкай.

Таксама варта нагадаць, што нядаўна ў Беларусі былі пастаўленыя на баявое дзяжурства супрацьпаветраныя комплексы С-300 расейскай вытворчасьці. Яны былі пастаўленыя у Беларусь бясплатна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG