Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея хоча пабудаваць ваенную авіябазу ў Беларусі


Радыё Свабода Расея мае сур''ёзны намер мець ваенную авіябазу ў Беларусі. Пра гэта заявіў сёньня камандуючы ваенна-паветранымі сіламі Расеі генэрал Уладзімер Міхайлаў падчас наведваньня расейскай ваеннай авіябазы ў Канце, Кіргізстан.

Генэрал Міхайлаў паведаміў, што пытаньне аб стварэньні авіябазы ў Беларусі абмяркоўваецца. Расейская баявая авіяцыя, акрамя Кіргізстану, мае базы таксама ў Армэніі і Таджыкістане. Паводле Ўладзімера Міхайлава, ствараць новыя расейскія базы ў Цэнтральнаазіяцкім рэгіёне пакуль не плянуецца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG