Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада ЗША заклапочана перадачамі на БТ


Радыё Свабода Пасольства Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Беларусі выказала глыбокую занепакоенасьць нядаўнімі артыкуламі і тэлеперадачамі, у якіх беларускія дзяржаўныя мэдыі ізноў зрабілі шэраг “ілжывых заяваў і высноваў” адносна ўраду ЗША.

“Адным з найбольш абуральных прыкладаў гэтай кампаніі дэзінфармацыі стала праграма БТ пад назвай “Агент 590”, якая выйшла ў эфір 7 лютага” – гаворыцца ў заяве пасольства.

На думку дыпляматычнага прадстаўніцтва ЗША, “у апошнія месяцы ў дзяржаўных СМІ рэзка вырас аб’ем нэгатыўнай і несапраўднай інфармацыі”. Гэта, як мяркуе амбасада, “сьведчыць пра тое, што ўрад Беларусі робіць спробу прадставіць у скажоным выглядзе і дыскрэдытаваць Злучаныя Штаты і дыпляматычнае прадстаўніцтва ЗША ў Беларусі”.

У заяве амэрыканскага пасольства таксама выказваецца шкадаваньне з нагоды таго, што ўрад Беларусі імкнецца захаваць манаполію на інфармацыі для беларускага грамадзтва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG