Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці будзе ў Беларусі партыя пэнсіянэраў?


Радыё Свабода На пытаньні слухачоў “Свабоды” адказваюць прадстаўніца Цэнтравыбаркаму Надзея Кісялёва і актывіст грамадзкага руху пэнсіянэраў Уладзімер Раманоўскі.

(Спадар: ) “Прашу Радыё Свабода паведаміць: у якім стане знаходзіцца пытаньне аб стварэньні ў Беларусі партыі пэнсіянэраў? Лічу, што цяпер пэнсіянэры — магутная прагрэсіўная палітычная сіла”.

Адказвае актывіст грамадзкага руху пэнсіянэраў Уладзімер Раманоўскі:

(Раманоўскі: ) “Гэта ня партыя, а грамадзкае аб’яднаньне. Рэч у тым, што для пэнсіянэраў гэта крыху дзіўна гучыць, таму што партыя ставіць за мэту прыход да ўлады. Гэта значыць, яна мае намер узяць на сябе кіраваньне. Мы ж кажам у рамках пэнсійнай сыстэмы пра самакіраваньне. Гэта грамадзкая сыстэма. Менгарвыканкам двойчы хлусіў у пытаньні занятасьці памяшканьняў, якія мы заяўлялі для правядзеньня канфэрэнцыі. Цяпер мы падалі заяўку на правядзеньне канфэрэнцыі 26 лютага. Мы дамовіліся ўжо зь іншымі арганізацыямі, нам далі гарантыйныя лісты, што нам дадуць памяшканьне. Так што пэўныя гарантыі правядзеньня ўстаноўчай канфэрэнцыі ёсьць”.

* * *

(Спадарыня: ) “Чаму Лукашэнка ня выдасьць указу аб адхіленьні сябе ад абавязкаў прэзыдэнта на час агітацыі, каб не займацца агітацыяй праз радыё і тэлебачаньне, а нароўні зь іншымі кандыдатамі падаваць заяўку на сустрэчы з выбарцамі і праводзіць яе на марозе, на задворках, як і іншыя?”

Гэтае пытаньне нашай слухачкі было адрасавана Цэнтральнай выбарчай камісіі. Адказвае загадчыца арганізацыйна-прававога аддзелу Цэнтравыбаркаму Надзея Кісялёва:

(Кісялёва: ) “Гэта рэгулюецца выбарчым заканадаўствам, якім не прадугледжана вызваленьне дзейнага кіраўніка на пэрыяд выбарчай кампаніі. У нас ёсьць Выбарчы кодэкс, і ў артыкуле 77 напісана: “акрамя прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь”. Іншыя вызваляюцца, а прэзыдэнт — дзейны кіраўнік краіны — не вызваляецца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG