Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мастах міліцыянты зрабілі ператрус, сканфіскавалі тры калоды картаў


Радыё Свабода Сёньня ў Мастах ў доме бацькоў Алеся Зарэмбюка, дзе пражывае і ён сам, тры міліцыянты на чале з Аляксеем Кірылавым зрабілі ператрус. Спадар Зарэмбюк — сябра ініцыятыўнай групы А.Мілінкевіча, дэпутат Мастоўскага раённага Савету.

У міліцыянтаў была пастанова ваўкавыскага пракурора Бурака аб правядзеньні ператрусу ў сувязі з крымінальнай справай аб графіці, якія зьявіліся у Ваўкавыску 5 лютага. Яны сказалі бацьку Алеся Віктару Зарэмбюку, што ягоны сын падазраецца ў дачыненьні да зьяўленьня надпісаў на сьценах дамоў у Ваўкавыску. Сам Алесь, дарэчы, знаходзіцца за мяжой.

Міліцыянты шукалі балёнікі з фарбай. Іх зацікавілі навагоднія пэтарды і бэнгальскія агеньчыкі, газэта “Наша Ніва”. А сканфіскавалі яны тры калоды картаў з партрэтамі чыноўнікаў і палітыкаў, пяць нумароў інфармацыйнага выданьня “Мастоўская праўда”, біяграфію Аляксандра Мілінкевіча, нявыкарыстаныя лісты для збору подпісаў за яго, стары сьпіс сябраў мясцовай арганізацыі “Маладога Фронту” і яшчэ некаторыя выданьні і кампакт-дыскі. Пра гэта нашаму Радыё паведаміў Віктар Зарэмбюк.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG