Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Штаб Мілінкевіча: “Міліцыя палюе на нашых актывістаў”


Радыё Свабода Кіраўнік перадвыбарчага штабу кандыдата аб’яднанай апазыцыі Сяргей Калякін выступіў з заявай адносна дзеяньняў міліцыі ў розных раёнах Беларусі, якія беспадстаўна затрымліваюць і перасьледуюць членаў ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча. Спадар Калякін заявіў, што органы унутраных справаў абвясьцілі паляваньне на членаў каманды Мілінкевіча.

(Калякін: ) “Гэта сапраўдная крымінальшчына, якая творыцца сёньня з боку праваахоўных органаў. Яны наўпрост перашкаджаюць правядзеньню выбарчай кампаніі, што зьяўляецца учынкам, за які прадугледжаная крымінальная адказнасьць. Я падазраю, што гэта ідзе з самага верху, што дадзенае адпаведнае ўказаньне”.

У прэсавай службе МУС Беларусі пакуль не камэнтуюць заяву Сяргея Калякіна.
XS
SM
MD
LG