Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніка віцебскага штабу Мілінкевіча выклікалі ў суд


Радыё Свабода, Віцебск Пасьля затрыманьня ўночы з 30-га на 31-га сьнежня міліцыянты з Кастрычніцкага райаддзелу абвінавацілі Хрыстафора Жаляпава ў парушэньні адміністрацыйнага заканадаўства – у тым, што ён распаўсюджвае незарэгістраваную друкаваную прадукцыю агітацыйнага зьместу.

Да матэрыялаў справы спадара Жаляпава прыкладзеныя ўзоры забраных з ягонае машыны каляндарыкаў і плякатаў з партрэтамі Аляксандра Мілінкевіча, а таксама віншавальных паштовак з новым 2006-м годам.

Пакуль гэтая справа чакала сваёй чаргі ў Кастрычніцкім раённым судзе, 10-га лютага супрацоўнікі міліцыі яшчэ раз былі затрымалі машыну Хрыстафора Жаляпава. Гэтым разам зь яе забралі больш за дзьве тысячы паасобнікаў газэты “Товарищ” і сыстэмны блёк кампутара.
XS
SM
MD
LG