Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкія дэпутаты асудзілі візыт аграрнага міністра ў Беларусь


Радыё Свабода Група нямецкіх дэпутатаў Ляндтагу фэдэральнай зямлі Мэкленбург-Форпамэрн выступіла з пратэстам ў зьвязку зь нядаўнім візытам у Беларусь аграрнага міністра, сацыял-дэмакрата Тыля Бакгаўза.

У сваім адмысловым лісьце да ўраду, нямецкія палітыкі просяць растлумачыць, на якой падставе зямельнае кіраўніцтва санкцыянавала гэтую паездку.

Міністар Тыль Бакгаўз наведаў Беларусь сёлета ў студзені. У Горадні ён прысутнічаў на адкрыцьці новай лініі па перапрацоўцы сьвініны нямецкага прадпрыемства "Schulte", а ў Менску быў прыняты на вышэйшым узроўні ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі.

Візыт Мэкленбурскага міністра шырока асьвятляўся ў беларускім дзяржаўным друку. У публікацыях надавалася высокая ацэнка гэтым перамовам, у часе якіх, паводле словаў Бакгаўза, “былі абмеркаваныя далейшыя пляны і стратэгія нямецка-беларускага супрацоўніцтва”.

Як перакананы дэпутат Ляндтагу, хрысьціянскі дэмакрат Вольфганг Рыман, зямельны міністар Бакгаўз парушыў такім чынам адпаведныя пагадненьні паміж Эўразьвязам і нямецкім фэдэральным урадам адносна спыненьня дачыненьняў з афіцыйным Менскам. Паводле хрысьціянскага дэмакрата, такія кантакты нельга назваць інакш як “падтрымкай антыдэмакратычнага беларускага рэжыму”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG