Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя сарвала сход сябраў ініцыятыўнай групы Мілінкевіча


Радыё Свабода Сёньня ўвечары міліцэйскі нарад увайшоў у прыватную кватэру на вуліцы Камсамольскай ў Баранавічах, у якой сабралася 7 сябраў ініцыятыўнай групы кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча.

Сход быў спынены, на кожнага з удзельнікаў быў складзены пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні – удзеле ў несанкцыянаваным сходзе, паведаміў адзін з сябраў групы Карней Пятровіч.

(Пятровіч: ) “Спрабавалі сабрацца, хто там вольны ў гэты час, незаняты, каб абмеркаваць свае справы, свае будучыя дзеяньні, калі зарэгіструюць нашага кандыдата, але ў шэсьць гадзін прыйшлі міліцыянты і ўсё гэта пачалося”.

Міліцыянты патлумачылі ўдзельнікам сходу на прыватнай кватэры, што яны павінны былі зьвярнуцца па дазвол у гарвыканкам.

А цяпер іх чакае суд.

Спадар Пятровіч заявіў, што ён лічыць дзеяньні міліцыі незаконнымі і будзе іх абскарджваць у пракуратуры.

Намесьнік начальніка прафіляктыкі і грамадзкай бясьпекі Баранавіцкай управы міліцыі маёр Эдуард Суднік, які кіраваў апэратыўнікамі, адмовіўся камэнтаваць сытуацыю Радыё Свабода.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG