Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарговае затрыманьне Наваполацкага актывіста БНФ


Радыё Свабода Сёньня ў Наваполацку затрымалі сябра Партыі БНФ Аляксея Трубкіна, які распаўсюджваў сярод мінакоў праваабарончы бюлетэнь “Пазыцыя”.

Затрыманьне адбывалася з парушэньнем працэдуры: работнік міліцыі падышоў да распаўсюдніка і папрасіў паказаць дакумэнты, пасьля чаго забраў іх, загадаўшы спадару Трубкіну прыйсьці па абедзе ў адпаведны кабінэт гарадзкога аддзяленьня міліцыі. Міліцыянты таксама рэквізавалі 300 асобнікаў бюлетэню.

У пастарунку на спадара Трубкіна склалі пратакол аб парушэньні артыкулу 172 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях — распаўсюд друкаваных матэрыялаў без выходных зьвестак.

Гэта ўжо другое затрыманьне грамадзкага актывіста за апошнія двое сутак. Учора на яго быў складзены пратакол аналягічнага зьместу за разьмяшчэньне на дошцы аб’яваў налепкі з надпісам “Мы хочам новага!”. 23 лютага адбудзецца паседжаньне гарадзкой адміністрацыйнай камісіі, на якой будуць разглядаць абедзьве справы і вызначаць меру пакараньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG