Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра што вы хацелі б запытаць прэтэндэнтаў на прэзыдэнта?


Радыё Свабода З такім пытаньнем да людзей на вуліцах Менску зьвярнуўся наш карэспандэнт.

(Аляксей: ) “Пра што запытаўся б у іх? Каб лепш жылося”.

(Валянціна: ) “Як доўга будзе працягвацца тое, што ў нас адбываецца з навукай і адукацыяй? Таму што я працую і ў навуцы, і ў адукацыі, і ўсё тое, што тут адбываецца, гэта сумна”.

(Іван: ) “Як студэнт, можа, задаў бы пытаньне пра стыпэндыю, пра разьмеркаваньне: як, куды, што? Будучыня нас цікавіць”.

(Алена: ) “Як ён плянуе вырашаць праблемы пабудовы жыльля? Таму што для мяне гэта балючае пытаньне. Грошай не хапае, каб самім пабудаваць”.

(Карэспандэнт: ) “Якія пытаньні вы хацелі б задаць прэтэндэнтам на прэзыдэнта?”

(Анатоль: ) “Адно пытаньне да Лукашэнкі: колькі можна?”

(Вера: ) “Ніякага — з той прычыны, што я наагул ня веру і расчаравалася ў любых кандыдатах, якія даходзяць да ўлады. Яны ўсе аднолькавыя”.

(Сяргей: ) “Многа пытаньняў трэба было б задаць. Хацелася б, напрыклад, каб у нас былі добрыя дачыненьні ня толькі з суседзямі, але і іншымі краінамі”.

(Аляксей: )“Каб не было ўсялякіх сярэдніх паказьнікаў. А то сярэдняя зарплата: адзін атрымлівае два мільёны, другі — дзьвесьце тысяч рублёў. Колькі сярэдняя атрымліваецца? Дык вось — хай яны гэтую сярэднюю прыбяруць, а паказваюць як трэба. Трэба, каб людзі ведалі, што адбываецца ў краіне. А то мы амаль ня ведаем нічога”.

(Сяргей: ) “Можа, каб было больш нейкай свабоды выказваць думкі па тэлебачаньні, у друку”.

(Спадарыня: ) “Што будзе зроблена для таго, каб пэнсіянэры жылі лепш? Таму што самае галоўнае пытаньне — калі мы працавалі, дык атрымлівалі грошы, а на пэнсію пражыць нельга”.

(Карэспандэнт: ) “Калі б вам давялося сустрэцца з прэтэндэнтам на прэзыдэнта, то якое б пытаньне вы яму задалі?”

(Міхась: ) “Вы ведаеце, ніякіх пытаньняў я б яму не задаваў, бо я добра ведаю пра становішча ў краіне. І што яму ніякія пытаньні не патрэбныя. Проста трэба гуртавацца беларусам — тым людзям, якія жывуць на гэтай зямлі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG