Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтуховіч абвешчаны ў вышук


Радыё Свабода, Гародня З ваўкавыскай раённай міліцыі прыйшоў ліст у суд Кастрычніцкага раёну Горадні, дзе мела разглядацца крымінальная справа прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, што датычыць ухіленьня ад выплаты падаткаў.

Міліцыянты ня здолелі даставіць яго ў суд з Ваўкавыску, дзе ён знаходзіўся пад хатнім арыштам. У лісьце зь міліцыі паведамляецца, што Аўтуховіч адсутнічае дома. У сувязі з гэтым судзьдзя Мікалай Рачынскі прыняў рашэньне абвесьціць вышук. Судовы працэс прыпынены.
XS
SM
MD
LG