Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Хатняя гаспадыня — жонка рабочага Карнеева — адзяе супроцьгаз за 1,5 секунды і супроцьіпрытны касцюм за 2,5 мінут”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага -- 14 лютага

“Сялянская ніва”, 1926 год:

“У вадным з нумароў менскай “Звезды” у стацьці: “О предварительных пробах работы среди деревенской бедноты” між іншым цікава адзначыць словы бедняка, што “савецкая ўлада ня толькі дае, але і адымае”. “Звезда” піша, што на гэтыя словы пасыпалася бура воплескаў. Тая-ж “Звезда” апісвае, што сяляне задаюць пытаньне: чаму савецкая ўлада ня мае магчымасьці даць беднаце па 10 дзесяцін зямлі ў той час, як яна прывозе з Амэрыкі чужаземцаў і надзяляе іх зямлёй. А калі такому цікаваму адкажуць, што савецкая ўлада дае яе ў канцэсію ці ў арэнду, дык тыя цікавыя кажуць: “Якая розьніца, усё роўна”…”

“Комуніст”, 1936 год:

“Падрыхтоўка да 18 гадавіны Чырвонай арміі ў Гомелі распачалася 6 лютага паходам 7 тысяч працоўных горада ў супроцьгазах у Навабеліцу і назад (адлегласць 10 клм.). За апошні час 2212 працоўных Гомеля здалі нормы на значок супроцьпаветранай хімічнай абароны (СПХА). Па ўсіх прадпрыемствах і жактах горада праводзяцца спаборніцтвы каманд СПХА. Хатняя гаспадыня — жонка рабочага Карнеева (жакт №2) адзяе супроцьгаз за 1,5 секунды і супроцьіпрытны касцюм за 2,5 мінут”.

“Народная Воля”, 1996 год:

“Менавіта атачэньне выдатна выкарыстоўвае асаблівасьці характару Аляксандра Лукашэнкі, фармуючы ягоныя погляды, узровень культуры. І калі апошняе, мякка кажучы, не заўсёды на вышыні, значыць, “адукоўваць” прэзыдэнта ўжо няма каму. Некампэтэнтнасьць прэзыдэнта шмат у якіх пытаньнях, аб якіх той часам безапэляцыйна спрабуе меркаваць, — “заслуга” атачэньня… Аляксандар Лукашэнка іншым ня будзе, як ня зьменіцца і кола ягоных набліжаных”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG