Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лідзкія міліцыянты шукалі агітацыйныя матэрыялы Мілінкевіча


Радыё Свабода, Гародня Кіраўнікоў Гарадзенскага штабу А.Мілінкевіча Анатоля Хацько, Сяргея Мальчыка і Сяргея Антусевіча пратрымалі ў Лідзе ў пастарунку больш за пяць гадзінаў і адпусьцілі сёньня пасьля гадзіны ночы. Дахаты ў Горадню яны вярнуліся блізка да трэцяй гадзіны.

У Лідзе ў іх забралі 1200 асобнікаў “Народнай Волі” і правялі асабісты догляд двух зь іх. Не даглядалі толькі спадара Антусевіча, які зьяўляецца дэпутатам Гарадзенскага гарадзкога Савету.

На думку кіраўніка абласнога штаба Мілінкевіча А.Хацько, была атрымана задача знайсьці матэрыялы, якія б дазволілі ім не зарэгістраваць кандыдатам у прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча. Міліцыянты яўна шукалі агітацыйныя матэрыялы для кампаніі Мілінкевіча, незаконна надрукаваныя без выходных дадзеных, каб вынесьці другое папярэджаньне і да 17 лютага зьняць прэтэндэнта, гаворыць А.Хацько. Задача пастаўлена менавіта ў Гарадзенскай вобласьці, дзе сабралі найбольш подпісаў у падтрымку Мілінкевіча, і дзе ён мае высокі рэйтынг, зазначае кіраўнік штабу.
XS
SM
MD
LG