Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ўзмацняецца “моладзевая манаполія”


Радыё Свабода Агляд незалежнага друку 14 лютага

Сёньняшні нумар “БДГ. Деловая газета” паведамляе пра намеры беларускай ўлады правесьці кардынальныя зьмены ў дзяржаўнай моладзевай палітыцы. “Каб дапамагчы юнакам і дзяўчатам зрабіць правільны жыцьцёвы выбар плянуецца закрыць незалежныя моладзевыя арганізацыі”, удакладняе незалежнае выданьне ў артыкуле пад назовам “Моладзевая манаполія”.

Яшчэ адна аналітычная тэма тыднёвіка “БДГ. Деловая газета”: ці ёсьць у Беларусі партыйная сыстэма? Разам з журналістамі пытаньне дасьледуе палітоляг Віктар Чарноў.

Рэгіянальная газэта “Вольны горад” піша пра вынікі сходу ў Крычаве па вылучэньні дэлегатаў на трэці усебеларускі сход. Журналістам стала вядома, што ўсе ўдзельнікі галасаваньня атрымалі харчовыя пайкі, а мясцовае начальства – яшчэ і “лыжку дзёгцю”. Паведамляе журналіст Сяргей Няроўны.

(Няроўны: ) “Тут праходзіла дэлегатам начальніца абласнога камітэту народнага кантролю Лілія Чыгір. У прамове пасьля слоў удзячнасьці яна адзначыла, што ў час праверак кантралёры знайшлі шмат фактаў, паводле якіх можна будзе ўзбуджаць крымінальныя справы”.

“Витебский курьер» сёньня зьвяртае ўвагу на штурмаўшчыну будаўніцтва газаправоду з Глыбокага ў Шаркаўшчыну. Газэта інфармуе, што нават у моцныя халады трубы клалі ў мерзлы грунт і па дну ракі Дзісна. Падганяе будаўнікоў верагоднасьць, што Аляксандр Лукашэнка мае намер запаліць чарговы сымбалічны факел яшчэ ў лютым цягам сваёй перадвыбарчай агітацыі.
XS
SM
MD
LG