Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя затрымала кіраўнікоў гарадзенскага штабу Мілінкевіча


Радыё Свабода Сёньня ўвечары на шашы Менск-Горадня непадалёк Ліды дарожная міліцыя затрымала аўтамабіль, якім са сталіцы з паседжаньня рэспубліканскага штаба вярталіся кіраўнік абласнога штаба А.Мілінкевіча Анатоль Хацько, ягоны намесьнік Сяргей Мальчык і кіраўнік гарадзенскага гарадзкога штаба Сяргей Антусевіч.

Супрацоўнікі ДАІ пажадалі правесьці догляд машыны, аднак спадар Хацько з сябрамі не пагадзіліся з гэтым. Тады зь Ліды прыбыў новы нарад міліцыі. Затрыманых прымусілі ехаць у лідзкі пастарунак. Там адбыўся догляд машыны, які запісваўся на відэакамэру.

Міліцыянты забралі шэсьць пачкаў “Народнай Волі”, агулам 1200 асобнікаў.

Вось што паведаміў у 22.40 Сяргей Мальчык, які знаходзіўся ў лідзкім пастарунку:

(Мальчык:) “Яны хацелі агледзець машыну на дарозе, мы не далі, аглядалі ў Лідзе. Знайшлі газэту, больш нічога, толькі дакумэнты ў Антусевіча. Потым пералічылі газэту і без складаньня пратаколу сканфіскавалі. Мы пачалі абурацца. Пасьля гэтага пачалі ксэракапіяваць дакумэнты Антусевіча, хаця ён не дазваляў гэта рабіць. А Хацько затрымалі і робяць вобшук”.

Каля 23 гадзінаў Вадзім Саранчукоў, які ў Горадні адказваў за збор подпісаў за Мілінкевіча, паведаміў, што да яго прыйшлі з вобшукам міліцыянты, паказаўшы факс з Ваўкавыска аб тым, што там расьпісалі сьцены дамоў графіці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG