Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскія палітыкі спрабуюць палагодзіць ісламскія пратэсты


Радыё Свабода Эўрапейскія лідэры надалей спрабуюць зьмякчыць напружанасьць у сувязі са скандалам выкліканым карыкатурамі на прарока Мухамеда.

Пытаньне коміксаў абмеркаваў сёньня з памяркоўнай ісламскай групоўкай прэм’ер Даніі Андэрс Расмусэн.

Каардынатар зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Хаўер Саляна заявіў сёньня, што Эўропа глыбока паважае іслам. У савудаўскім горадзе Джэда Саляна сустрэўся з Экмэледзінам Ісаноглу, старшынём арганізацыі Ісламская Канфэрэнцыя, да якой належаць 57 краін. Ісаноглу ў адказ заклікаў эўрапейцаў ўзмацніць барацьбу з ісламафобіяй і ўвесьці правілы, якія забараняюць эўрапейскім журналістам абражаць рэлігійныя сымбалі і пачуцьці мусульманаў.

Тым часам у Іране былі апублікаваныя карыкатуры на Галакост. Паводле іранскай газэты “Хамшахры”, гэткім чынам яна хоча праверыць, ці свабоду выказваньня эўрапейцы распаўсюджваюць і на генацыд габрэяў падчас Другой усясьветнай вайны.

Гл. таксама • Пратэсты супраць карыкатур перарастаюць у гандлёвую вайну • Іранская газэта абвясьціла конкурс карыкатур на тэму Галакосту • Ісламісты ўчынілі пагромы эўрапейскіх амбасадаў у Сырыі і Лібане • Карыкатуры на прарока: муфтый Варановіч не падтрымлівае мэтадаў пратэсту • Лідэры мусульманскіх рухаў Беларусі заклікаюць да стрыманасьці
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG