Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Башкірыі загінуў жаўнер – чарговая ахвяра "дзедаўшчыны"


Радыё Свабода У шпіталі ў сталіцы Башкарстану – Уфе памёр салдат Нурсула Даўтаў, ахвяра так званай “дзедаўшчыны” ў расейскім войску.

Зьбіты да паўсьмерці і акалечаны старэйшымі салдатамі Даўтаў трапіў ў шпіталь 9 лютага, толькі праз два дні пасьля інцыдэнту. Сёньня ён памёр у рэанімацыі. Пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу.

Толькі ў мінулым месяцы ў выніку няшчасных выпадкаў, а таксама самагубстваў сярод салдатаў, выкліканых “ дзедаўшчынай” у расейскай арміі, загінулі 53 чалавекі, зь іх 14 – скончылі жыцьцё самагубствам.
XS
SM
MD
LG