Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Мастах аштрафавалі за каляндарыкі са здымкам Мілінкевіча


Радыё Свабода Сёньня ў мастоўскім раённым судзе адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы Яўгена Скрабутана з Горадні — сябра ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча. Яго аштрафавалі на 290 тысяч рублёў нібыта за незаконную перадвыбарчую агітацыю і распаўсюд агітацыйных матэрыялаў. Ён пакараны бяз права абскардзіць судовае рашэньне.

Яўген Скрабутан зазначае, што ў Мастах міліцыянты ў яго сканфіскавалі пяць тысяч каляндарыкаў са здымкам Аляксандра Мілінкевіча, які ён меў пры сабе, але не распаўсюджваў. Гэта адбылося 12 студзеня. На судзе сёньня была кіраўніца аддзелу ідэалёгіі Мастоўскага райвыканкаму Дубіцкая. Каляндарыкі са здымкам прадстаўніка дэмакратычных сілаў Мілінкевіча і словамі “Люблю Беларусь” раённыя ідэолягі пільна вывучылі.

(Скрабутан: ) “Там нібыта зьбіралася камісія, якая разглядала тыя каляндарыкі на наяўнасьць агітацыі. Камісія прызнала, што яе элемэнты сапраўды ёсьць, хаця іх там, я лічу, не было, і склала пратакол наконт парушэньняў перадвыбарчай агітацыі”.

Судзьдзя Боцька ня толькі вырашыла, што каляндарыкі, якія ляжалі ў торбе, сьведчылі аб дачаснай перадвыбарчай агітацыі, але яшчэ зазначыла, што выраблены яны былі з парушэньнямі — без выходных зьвестак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG