Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Астравецкі сябар групы Мілінкевіча паскардзіўся ў райсуд


Радыё Свабода Сябра ініцыятыўнай групы Аляксандра Мілінкевіча ў Астраўцы Мікалай Уласевіч зьвярнуўся сёньня ў раённы суд са скаргай на дзеяньні мясцовай выбарчай камісіі.

Ён не задаволены тым, што ў камісіі не далі магчымасьці азнаёміцца з падпіснымі лістамі: пасьля праверкі ўсе 190 подпісаў за Мілінкевіча былі прызнаныя несапраўднымі.

Раней спадар Уласевіч зьвяртаўся з гэтай нагоды ня толькі ў раённую, але і ў абласную выбарчую камісію.
XS
SM
MD
LG