Праваабаронца Аксана Новікава мусіць наведваць сьледчага Дзяржынскай пракуратуры Васіля Галіцкага, каб даваць паказаньні. Аксана распавяла “Свабодзе”, што летась супрацоўнікі пашпартнага аддзелу Дзяржынску выявілі, што адна асоба атрымала новы пашпарт, але з фатаздымкам Аксаны Новікавай. Пашпарт быў выдадзены на прозьвішча знаёмай Аксаны, якая сама доўгі час жыве за мяжой. Аксана Новікава наведала тады сьледчага і дала тлумачэньні. Больш яе не выклікалі, і яна вырашыла, што справу спынілі.
Месяц таму Аксана Новікава падала заяву ў менскую пракуратуру на аўтара тэлевізійнай праграмы “Паліттэхналёгіі” Яўгена Новікава. Яна абвінаваціла яго ў прапагандзе вайны.
(Новікава: ) “Цяпер гэтая заява ўжо знаходзіцца ў КДБ Беларусі. Я лічу, што тое, што супраць мяне аднавілі крымінальную справу, ёсьць вынікам майго звароту ў пракуратуру з заявай на Новікава”.
Сьледчы Дзяржынскай пракуратуры Васіль Галіцкі паведаміў Радыё Свабода, што пакуль вядуцца сьледчыя дзеяньні й па часе стане вядома — спыняць справу альбо перададуць яе ў суд.
Аксану Новікаву раней двойчы судзілі за абразу Аляксандра Лукашэнкі. Падставай для крымінальных справаў сталі ўлёткі, у якіх кіраўнік дзяржавы і ягонае атачэньне абвінавачваліся ў цяжкіх злачынствах.
Першы раз, у красавіку 2003 году, Аксану пакаралі пазбаўленьнем волі, але з адтэрміноўкай пакараньня. Другі раз, у ліпені 2004-га, яе пакаралі абмежаваньнем волі, але прысуд дагэтуль не ўступіў у законную сілу. Апроч таго, Аксану Новікаву, якая выхоўвае двух малых дзяцей, за несанкцыянаваныя пікеты каралі штрафамі. Агульная сума штрафаў — 12 мільёнаў 750 тысяч рублёў (гэта каля 6 тысяч даляраў).