Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хэльсынская фэдэрацыя асуджае дзеяньні беларускіх уладаў


Радыё Свабода Міжнародная Хэльсынская фэдэрацыя (МХФ) заклікала зрабіць захады па абароне правоў чалавека ў Беларусі, Расеі, а таксама Узбэкістане і іншых краінах Цэнтральнай Азіі.

"Дзеяньні супраць праваабарончай дзейнасьці ў Расеі, Беларусі, Узбэкістане наносяць больш шкоды, чым любыя іншыя з часоў падзеньня камуністычнага рэжыму і патрабуюць асуджэньня з боку міжнародных лідэраў", – заявіў Аарон Родс, выканаўчы дырэктар Хэльсынскай Фэдэрацыі.

Прычынай для заявы стаў шэраг зьменаў, зьвязаных з парушэньнем правоў чалавека ва ўзгаданых краінах.

У Беларусі, як зазначаюць аўтары дакумэнта, – гэта "працяг нападкаў на Беларускі Хэльсынскі камітэт, у той час як астатнія нацыянальныя групы па абароне правоў чалавека, уключаючы добра вядомую "Вясну", а таксама незалежныя мэдыі, былі ліквідаваныя".

Асуджэньне з боку Міжнароднай Хэльсынскай Фэдэрацыі выклікаў таксама новы закон, згодна зь якім ўзмацняецца пакараньне за "дзеяньні супраць уласнай і грамадзкай бясьпекі". Гэты закон дасьць магчымасьць беларускім уладам тлумачыць дзеяньні па абароне правоў чалавека, як дзеяньні, што дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь, гаворыцца ў заяве Міжнароднай Хэльсынскай Фэдэрацыі.

***

Сёньня ж Міжнародная Хэльсынская Фэдэрацыя распачынае кампанію за мараторый на выконваньне сьмяротных прысудаў ў Цэнтральнай Азіі. У апублікаванай заяве Хэльсынскай фэдэрацыі гаворыцца, што цягам двух гадоў будзе праводзіцца буйнамаштабная інфармацыйная кампанія накіраваная на скасаваньня сьмяротнага пакараньня. Праект будзе часткова фінансаваны Эўразьвязам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG