Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сяргея Калякіна ўзялі тлумачэньні ў пракуратуры


Радыё Свабода, Менск Сёньня кіраўніка перадвыбарчага штабу кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі Сяргея Калякіна выклікалі ў Пракуратуру Рэспублікі Беларусь. Больш за гадзіну спадар Калякін даваў тлумачэньні па факце праведзенай ім прэсавай канфэрэнцыі 28 студзеня.

Спадар Калякін не зразумеў, у якой якасьці яго выклікалі; у прэсавай службе пракуратуры Рэспублікі Беларусь таксама не змаглі патлумачыць сутнасьць справы.

На той прэс-канфэрэнцыі спадар Калякін сказаў пра тое, што ўлада, каб дасягнуць сваёй мэты на выбарах, не выбірае сродкі.

(Калякін: ) “З боку ўлады мы назіраем сёньня наўпрост крымінальную справу, крымінальнае злачынства, у якое ўцягнутыя кіраўнікі прадпрыемстваў, адміністрацыяў, выканаўчай улады, кіраўнікі навучальных установаў і, самае небясьпечнае, сюды ўцягнутыя супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія павінны выконваць закон. Паўсюдна ў органах унутраных справаў і пракуратуры адбываўся гвалтоўны збор подпісаў за Аляксандра Лукашэнку. У гэтым да таго ж удзельнічала адміністрацыя прадпрыемстваў, што наўпрост забаронена Выбарчым кодэксам”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG