Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На праваабаронцу Аксану Новікаву завялі крымінальную справу


Радыё Свабода, Менск Гэтым разам яе падазраюць у махлярстве. Аксана лічыць, што крымінальная справа зьвязана з яе заявай у пракуратуру з просьбай прыцягнуць да адказнасьці вядучага тэлевізійнай праграмы “Правы чалавека: погляд у сьвет” Яўгена Новікава.

Раней Аксану двойчы судзілі за абразу Аляксандра Лукашэнкі. Падставай для крымінальных справаў былі ўлёткі, у якіх кіраўнік дзяржавы і ягонае атачэньне абвінавачваліся ў цяжкіх злачынствах. Першы раз Аксану пакаралі абмежаваньнем волі з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня. Другі — абмежаваньнем волі, але прысуд так і не ўступіў у законную сілу.
XS
SM
MD
LG