Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“Кіраўніцтва справамі пераўтварылася ў крымінальную структуру, дзякуючы якой разбазарваюцца сродкі, узбагачаюцца асобы з цёмным мінулым”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларускія газэты розных гадоў за 13 лютага.

“Беларуская ніва”, 1926 год:

“Выйшаў з друку і прадаецца даўно чаканы беларускі адрыўны календар на 1926 год. Календар вялікага фармату, на добрай паперы, друкаваны кірыліцай і лацінкай. Сьвяты праваслаўныя і каталіцкія… Кароткія апавяданьні і вершы найлепшых беларускіх пісьменьнікаў і песьняроў. Розныя гаспадарскія і практычныя рады… Як гадаваць дзяцей. Пагода паводле сталетняга календара. Як пазнаць характар чалавека. Біографіі беларускіх дзеячоў і пісьменьнікаў. Найцікавейшыя беларускія жарты… Цана календара (блёк) 1 зл., а сьценка 25 гр.”

“Палеская праўда”, 1936 год:

“Новае дасягненне советскай кінематаграфіі. Сёння і штодзённа на экранах гукавога кіно-тэатра імя Калініна амерыканскі гукавы фільм на рускай мове па раману Герберта Уэлса “Чалавек невідзімка”. Дубляж (перазапіс на рускую мову) зроблен навукова-даследчым кіно-фота інстытутам. Штодзённа 4 сенсы. Дзеці да 14 год не дапускаюцца”.

“Свабода”, 1996 год. Зь Вярхоўнага Савету:

“Найбольшую ўвагу прэсы і грамадскасці можа прыцягнуць праца трэцяй Часовай дэпутацкай камісіі — па праверцы дзейнасці кіраўніцтва справамі адміністрацыі прэзыдэнта. Абгрунтоўваючы гэтую прапанову, яе аўтар Віктар Ганчар заявіў: “Кіраўніцтва справамі пераўтварылася ў крымінальную структуру, дзякуючы якой разбазарваюцца сродкі, узбагачаюцца асобы з цёмным мінулым…” Ідэю стварэння гэтай камісіі падтрымала 116 дэпутатаў”.
XS
SM
MD
LG