Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні затрымалі мікрааўтобус са здымкам Мілінкевіча


Радыё Свабода Сёньня ў Горадні каля 16 гадзінаў міліцыянты часова затрымалі мікрааўтобус, у якім былі прадстаўнікі партыі БНФ і пяцёра чалавек з моладзевага крыла швэдзкай Кансэрватыўнай партыі, якія прыехалі, каб азнаёміцца з сытуацыяй у Беларусі. Пасьля Менску яны наведалі Горадню. Быў складзены пратакол догляду аўтатранспартнага сродку.

Сябра партыі БНФ Алесь Каліта патлумачыў нашаму карэспандэнту, што ўвагу прыцягнуў каляровы здымак Аляксандра Мілінкевіча на задняй шыбе мікрааўтобуса, які стаяў каля бара на вул. Леніна, дзе госьці абедалі. Адразу пад’ехалі тры міліцэйскія машыны.

Міліцыянтаў цікавіла, ці ёсьць у салёне друкаваная прадукцыя. Яны прымусілі мікрааўтобус разам з пасажырамі праехаць да Кастрычніцкага РАУС, дзе быў складзены пратакол. Затым аднаго са швэдаў і кіроўцу запрасілі ў пастарунак, каб узяць у іх тлумачэньні.


На здымку: міліцыянты складаюць пратакол адносна агляду затрыманага мікрааўтобуса.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG